Учора наваяў у гэтым лампавым і чэсным (падкрэслена) бложыку два кароткія допісы. Больш за 50% каментароў былі пра тое, што я маню. Вось такую рэпутацыю, выходзіць, я сабе тут зарабіў. Трохі лепшую за Пракаповіча, і трохі горшую за "саўбелку". Весела :) Пайду, кароча, у твітар. Там усім усё похер.
Cнег па-ходу змыла за ноч пад ноль. Глянуў на двор. Сёння самы дэпрэсіўны дзень у Мазыры за ўвесь год, пэўна. А да нас у блогтур раптам едуць budgawl i chibasik. Вось што ні кажы, а ёсць у мальцаў нюх на днішча.
... Песенька гурта "Кэнібал Корпс" пра маманцёнка. Шутк.
Усім, хто мае вольныя пару дзесяткаў хвілін, прапаную замест перакураў, перакаваў і іншых фізкультмінутак прайсці вербальны тэст Айзэнка па-беларуску. Толькі вось не знаю, можа гэта баян і ўсе ўжо прайшлі? Хаця каму я маню... Кароч, я прайшоў учора, дажа хвалюць вунь. Праўда анаграмы - гэта
( Read more... )
Во! Яшчэ ж не расказаў, дарэчы, як з'ездзіў з тураператарам dniwetour у легендарны Бабруйск. Думаў ужо і прамаўчаць. Але сёння рукі свярбяць - пісаць хачу як п'яны бароцца. Тым больш, што амаль усе таварышчы па пхота ніжэй маўчаць. Бабёр-суценёр і той ні радка не напісаў у сваю бабражэжэшку.
Цікава, ці ёсць яшчэ хоць адзін беларускі жыжыст, каму б не пісаў гэты робат-аловак? Да каго не палезу ў каменты - усе цяпер топаблогеры. Ці нас, пісакаў, тут усяго 25 і ёсць? :))
Вось цяпер бы і стужка яшчэ адтаяла, зусім бы вам цаны не было. А я, а што я, завёў сабе інстаграм, напрыклад. Буду там лукі бамбіць усякія. Во нават пастрыгся, каб па-красіваму там усё было, ня горы як у людзей.
Кароча, жыжысты. Напужалі вы мяне ранкам маімі ж дыягназамі, дааа :) Сядзеў такі, чытаў вашы каменты, думаў ісці да дохтара здавацца ці можа ўжо лепш адразу накрыцца белай простынню ды ціхенька адпаўзаць да могілкаў. Выходны, магу сабе дазволіць. А потым на мабільным знайшоў такую штуку, там дзе дыктуеш, а яна потым распазнае і запісвае тэкст.
( Read more... )
Вырашыў я тут карацей паўдзельнічаць ва ўсім гэтым балагане, што недзе адкапала Ната.
kiedy піша #100happydays. Цытую: "А вы чулі пра такі праект? Вось тут сайт. Асноўны сэнс такі: давесці сабе і людзям, што ў паўсядзённым жыцці можна заўсёды знайсці, чым сябе парадаваць. Гэта можа быць нешта грандыёзнае і доўгачаканае. Альбо нейкая прыемная дробязь
( Read more... )
Калі я абзавадзіўся бложыкам, то хацелася, каб ён быў такім, ці хаця б такім.
А ён выходзіць ўсё больш нейкім гэткім ці вось гэткім.
Хоць ты на які твітэр валі. Нада сабе пашукаць якую сацсетку для сацыяпатаў, каб фрэндаў на 10. І пісаць пра прыроду. І сіські. І рыб. І піва. І восень.
Таварышчы, пытанне ў студыю. Хто раскажа, як можна перапрашыць вэлкомаўскі "хуавэй", каб ён адэкватна ўспрымаў мтсаўскую сімку? Гэта трэба шукаць нейкую кантору ў падвале з кітайцамі? Ці можна зрабіць самастойна не падымаючыся з любімай канапы? Адразу папярэджваю, што я ў гэтай справе не рублю. Ад слова нагладка. Чо ржэш, за тое я 200 ад грудзей
( Read more... )